2011-05-09 11:57:24

Бразілія: Кардынал Уэлле сустрэўся з епіскапатам краіны


RealAudioMP3 На прароцкую ролю біскупаў, паслугу абвяшчэння Слова Божага, а таксама на вобраз благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, як узор біскупа-айца, звярнуў увагу падчас сустрэчы з прадстаўнікамі епіскапата Бразіліі кардынал Марк Уэлле. Прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў 7-8 мая праводзіў дзень духоўных сустрэч для аднаго з найбольшых епіскапатаў свету, аб’яднанага на пленарнай сесіі у нацыянальным санктуарыі ў Апарэчыдзе.

Гаворачы аб ролі Слова Божага у місіі біскупа, кардынал нагадаў, што II Ватыканскі Сабор акрэсліў абвяшчэнне Слова, як асноўнае заданне біскупа і святара. “Не хопіць толькі ведаў, неабходны таксама жывы прыклад, дух любові і адкрытасць, дазваляючая кіравацца Словам Божым”, - адзначыў кардынал Уэлле.

Іерарх, таксама прыгадаў бразільскім біскупам аб прыкладзе благаслаўленага Яна Паўла II: “У сваіх шматлікіх апостальскіх падарожжах Святы Айцец збіраў вялізныя натоўпы, каб абвяшчаць Слова Божае перад усім бедным, якія бачылі ў ім абаронцу, сябра і айца”. “Яго постаць церпячага чалавека, яднае яго з постаццю Баранка-Пастыра з Апакаліпсісу”, - адзначыў кардынал Уэлле.








All the contents on this site are copyrighted ©.