2011-05-08 14:21:17

У Еўропе толькі тры дзяржавы актыўна змагаюцца з сектамі


RealAudioMP3 “Урады толькі некаторых краін Еўропы, бачаць патрэбу ў змаганні з сектамі”, сказаў у інтэрв’ю польскаму каталіцкаму інфармацыйнаму агенству Том Саквіль, кіраўнік “Еўрапейскай федерацыі цэнтраў даследванняў і інфармацыі аб сектах”. Том Саквіль прадстаўляе англійскую арганізацыю “Сем’і якія пацярпелі ад сект”. Гэты былы міністр аховы здароўя Вялікабрытаніі адзначыў, што ўрады многіх краін праяўляюць малую цікаваць да праблемы сект, крыніцай чаго з’яўляюцца малыя веды палітыкаў аб гэтай праблеме. Том Саквіль, падкрэсліў, што ў Еўропе ўрады толькі трох краін, праводзяць актыўную палітыку змагання з дэструктыўнымі сектамі – гэта Францыя, Бельгія і Аўстрыя. “Некаторае супрацоўніцтва мы вядзем і з Расіяй”, адзначыў Саквіль.

Спецыяліст заўважаў таксама, што шмат сектаў, выкарыстоўваюць у сваіх інтарэсах недасканаласць дэмакратычных законаў, апелюючы да правоў чалавека і свабоды веравызнання. Кажучы аб тым, як адрозніць сэкту ад рэлігіі Том Саквіль, адзначыў, што секты, часцей за ўсё адрываюць маладога чалавека ад сям’і. “Секта правакуе варожае стаўленне да бацькоў і выкарыстоўвае такія канфлікты ў сваіх інтарэсах, прымушаючы ахвяру да заняцця прастытуцыяй, выцягваючы з яе грошы”, адзначыў спецыяліст.

“Еўрапейская федерацыя цэнтраў даследванняў і інфармацыі аб сектах” была створана ў Францыі, у 1994 г. Гэта арганізацыя аб’ядноўвае шмат цэнтраў па-барацьбе з сектамі больш чым з 40 краін.








All the contents on this site are copyrighted ©.