2011-05-08 12:26:32

Бэнэдыкт ХVI да жыхароў Венецыі: майце адно сэрца і адну душу!


RealAudioMP3 8 мая пасля св. Імшы ў венецыянскім парку св. Юліяна, Бэнэдыкт XVI памаліўся супольна з сабранымі вернікамі малітвай “Regina caeli”. Перад гэтай малітвы Пантыфік звярнуўся да прысутных з кароткай прамовай ў якой пажадаў жыхарам Венецыі жыць у глыбокім адзінстве і любові, падобна першым хрысціянам.

“Дарагія браты і сёстры, - сказаў Папа,

На заканчэнне гэтага ўрачыстага Эўхарыстычнага набажэнства наш позірк скіроўваецца да Марыі, “Уладаркі Неба”. На вашай цудоўнай зямлі знаходзяцца шматлікія храмы, касцёлы і капліцы пабудаваныя ў яе гонар. У Марыі адлюстоўваецца аблічча Хрыста. У гэтыя дні пасхальнага перыяду мы разважаем аб Езусе Уваскрослым. Ён стаў пачаткам новага свету любові і міру, якія з’яўляюцца самым высокімі імкненнямі кожнага чалавечага сэрца. Няхай Пан дазволіць вам, жыхарам гэтых зямель з багатай хрысціянскай гісторыяй, жыць паводле традыцый раннехрысціянскага Касцёла, ў якім “супольнасць веруючых мела адно сэрца і адну душу” (Дз. 4,32). Мы молімся да Найсвяцейшай Панны Марыі, каб яна таксама і сёння падтрымлівала апостальскую працу святароў. Зрабіла плённым сведчанне законнікаў і законніц. Ажыўляла штодзённую працу бацькоў у перадачы хрысціянскай веры сваім дзецям. Асвячала моладзь, каб яна з ўпэўненасцю крочыла па шляху веры перададзенай ім бацькамі. Няхай Марыя напоўніць моцнай надзеяй сэрцы пажылых людзей. Суцешыць хворых і ўсіх пакутуючых. Зробіць больш эфектыўнай працу шматлікіх свецкіх асобаў, якія актыўна працуюць у сферы новай евангелізацыі, у парафіях, у такіх арганізацыях, як Каталіцкая акцыя, што актыўна дзейнічае на гэтых землях; у шматлікіх касцельных рухах, якія з-за разнастайнасці сваіх харызматаў з’яўляюцца знакам багацця касцельнай супольнасці. Я думаю, таксама аб “Руху Факаляраў”, “Камунія і Вызваленне” і нэакатэхуменаў. Заклікаю ўсіх працаваць з сапраўдным духам адзінства ў гэтым вялікім вінаградніку, ў які Пан нас паклікаў. Марыя, Маці Уваскрослага Хрыста, маліся за нас”.








All the contents on this site are copyrighted ©.