Бэнэдыкт XVI сустрэўся з арганізатарамі пастырскага візіта ў Венецыю
Каля 17.00 Бэнэдыкт
ХVI прыбыў у базыліку св. Марка, каб прыняць удзел у сустрэчы, з арганізатарамі душпастырскага
візіта. У сваім звароце да прысутных Папа адзначыў, што гэтая сустрэча адбываецца
ў месцы, якое з’яўляецца сімвалам жыцця Касцёла. “Закхей, хутчэй спускайся, бо сёння
мне трэба быць у тваім доме. Той хутка спусціўся і прыняў яго з радасцю”? працытаваў
словы евангельскай прыповесці Пантыфік.
“Колькі разоў падчас падрыхтоўкі да
душпастрыскага візіту вы слухалі і абмяркоўвалі гэтыя словы, скіраваныя Езусам да
Закхея. Яны былі галоўнай тэмай вашых сустрэч, даючы вам стымул у прыняцці Уваскрослага
Хрыста, які ёсць надзейным шляхам да шчаслівага жыцця. Сапраўды, рэалізацыя чалавека
і яго радасць не ва ўладзе, поспехах, грошах, але толькі ў Богу, з якім Езус нас знаёміць
і дае магчымасць наблізыцца да Яго”
“Закхей перажыў гэта навяртанне. - адзначыў
Папа - Ён меў усё згодна з сучаснай логікай: уладу і грошы, зрабіў кар’еру, дасягнуў
усяго таго, чаго хацеў”. “Таму, яго жаданне бачыць Езуса падаецца дзіўным, - адзначыў
Святы Айцец - Што прымусіла яго шукаць сустрэчы з Хрыстом? Закхей зразумеў, што таго,
чым ён валодае, недастаткова. Ён пажадаў ісці глыбей. І тут Езус прыходзіць у яго
горад. Ён чуў аб незвычайных словах Хрыста: шчаслівыя ўбогія, лагодныя сэрцам, тыя,
што шукаюць справядлівасці. Закхей пажадаў убачыць Езуса і знайшоў спосаб, каб сустрэцца
з Ім. Езус сам звярнуўся да сказаў яму: “Сёння мне трэба быць у тваім доме”. Пасля
гэтай сустрэчы Закхей пачынае новае жыццё: прымае з радасцю Хрыста, адкрывае тую рэальнасць,
якая можа запоўніць яго жыццё. Ён ужо не той, якім быў раней і як знак свайго навертання
аддаў палову багацця бедным. Ён знайшоў сапраўдны скарб, якім з’яўляецца Езус”. Папа
заахвоціў Касцёл Венецыі наследаваць прыклад Закхея. “Касцёл павінен сёння дапамагаць
чалавеку пераадольваць бар’еры індывідуалізма і рэлятывізма - сказаў Пантыфік - Сёння,
як духоўным сынам св. Марка, я ў сімвалічны спосаб перадаю вам Евангелле, каб умацаваць
вас у веры і заахвоціць перамагаць выклікі сучаснасці. Ідзіце шляхам новай евагелізацыі”.
“Будзьце свядомымі носбітамі паслання веры, надзеі і любові да кожнага чалавека”,
заахвоціў прысутных Пантыфік.
“Гэта запрашэнне скіравана да святароў, кансэкраваных
асоб і свецкіх вернікаў, сказаў Папа - Касцёл мае патрэбу ў вашых дарах і вашым запале.
Я жадаю яшчэ раз нагадаць, што быць святым не азначае рабіць надзвычайныя рэчы, але
прытрымлівацца кожны дзень волі Бога. Я заклікаю вас не шкадаваць энергіі ў абвяшчанні
Евангелля і ў хрысціянскім выхаванні. Трэба надаць асаблівую ўвагу на хрысціянскую
адукацыю дзяцей, падлеткаў і моладзь. Яны маюць патрэбу ў добрых арыентырах”. “Будзьце
для іх прыкладам хрысціянскай і чалавечай гармоніі”, заклікаў вернікаў венецыянскай
дыяцэзіі Бэнэдыкт XVI.