2011-05-07 12:57:03

Бэнэдыкт ХVI да Каталіцкай акцыі Італіі: свет патрабуе сілаў і здольнасцяў свецкіх вернікаў


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI скіраваў сваё пасланне да ўдзельнікаў ХVI нацыянальнай асамблеі Каталіцкай Акцыі Італіі, якая пачала сваю працу 6 мая. У сваім звароце Пантыфік падкрэсліў вялікі ўклад гэтай арганізацыі ў павышэнне ўзроўня адукацыі ў краіне. “Каталіцкай акцыя з’яўляецца кваліфікаванай адукацыйнай сілай, якая мае больш за стогадовую традыцыю”, адзначыў Папа. Святы Айцец заклікаў членаў гэтага каталіцкага руху да актыўнага супрацоўніцтва з іншымі рэлігійнымі і грамадскімі адукацыйнымі ўстановамі. “Падчас выхаваўчай працы трэба быць гатовым выйсці за прывычныя рамкі і супольна будаваць хрысціянскае жыццё, якое грунтуецца на Евангеллі і навучанні Касцёла, ставячы ў цэнтр чалавечую асобу”, - адзначыў Папа.

У сваім звароце да Каталіцкай акцыі Італіі Бэнэдыкт XVI адзначыў таксама, што гэта арганізацыя “з’яўляецца школай святасці, у якой практыкуецца поўная адданасць справе Божага Валадарства і імкненне да евангельскага жыцця”. “Сёння грамадства краіны патрабуе шчырага жадання веруючых аддаць свае духоўныя, інтэлектуальныя і маральныя сілы служэнню ўсім”, сказаў Святы Айцец.

Бэнэдыкт XVI заклікаў праяўляць “шчодрасць, пяшчоту, салідарнасць і перш за ўсё сведчыць аб прыгажосці веры” перад вялікімі пераменамі, які перажывае ўвесь свет і рэгіён Міжземнага мора. “Шматлікія мужчыны, жанчыны і маладыя людзі, прыбываюць у наш свет і маюць патрэбу не згубіць сваю надзею і годнасць. - сказаў Папа - Яны маюць патрэбу ў хлебе, працы, свабодзе, супакоі, прызнанні права лічыцца дзяцьмі Божымі. Маюць патрэбу ў веры і мы можам ім дапамагчы, паважаючы іх рэлігійныя перакананні, праз свабодны і спакойны ўзаемны абмен, дзелячыся з імі нашай верай ў Езуса Хрыста”.

Бэнэдыкт XVI адзначыў, што Каталіцкая Акцыя Італіі ужо заставіла значыны след у гісторыі гэтай краіны. “Таксама і сёння вы можаце дапамагчы Італіі адказаць на яе асаблівае пакліканне, спрыяючы выхаванню народнай, пазітыўнай культуры і адказных людзей здольных уключыцца ў служэнне агульнаму дабру краіны. - сказаў Папа - Сёння свецкія хрысціяне пакліканы падараваць свету прыгажосць сваёй культуры, веры, братэркую салідарнасць, каб Еўропа змагла адказаць на ўсе эпахальныя выклікаў, што стаяць перад ёй”.








All the contents on this site are copyrighted ©.