Бэнэдыкт XVI заклікаў спрыяць разуменню хрысціянскага стылю жыцця
Пасля сустрэчы з жыхарамі
Аквілеі картэж Святога Айца накіраваўся ў мясцовую базыліку дзе прайшло спатканне
з арганізатарамі маючага адбыцца ў наступным годзе Касцёльнага з’езда. Бэнэдыкт XVI
звярнуўся да прысутных з прамовай. У ёй Папа адзначыў сімвалічнае значэнне Касцёла
ў Аквілеі, як духоўнага цэнтра для ўсёй Паўночнай Італіі, а таксама для католікаў
Славеніі, Аўстрыі, Харватыі, Венгрыі і Баварыі. “Спаткацца ў Аквілеі азначае звярнуцца
да “каранёў”, каб адшукаць жывыя камяні духоўнага дома, які мае свой фундамент у Хрысце
і сваіх славутых паслядоўніках: святых Эрмагоры і Фартунаты, Іларыі і Тацыяне, Грагасоне,
Валерыяне і Крамацыі. - сказаў Бэнэдыкт XVI - Вярнуцца ў Аквілею, азначае, перш за
ўсё, навучыцца ад слаўнага Касцёла таму, якім чынам можна сёння, у свеце цалкам іншым,
ўключыцца ў новую евангелізацыю вашай тэрыторыі і перадаць будучым пакаленням каштоўны
скарб хрысціянска веры”.
Папа адзначыў, што “паўночна-усходняя частка Італіі
з’яўляецца сведкам і спадкаемцам багатай гісторыі веры, культуры і мастацтва, сляды
якіх яшчэ сёння добра бачныя нават у нашым секулярызаваным грамадстве”. “Хрысціянства
ўмацавала ваш ветлівы, працавіты, салідарны народ, негледзячы на шматлікасць вашых
культурных ідэнтычнасцяў, сказаў прысутным Святы айцец - Аб гэтым сведчаць актыўныя
парафільныя супольнасці і дзейнасць вашых пастыраў. Гарызонты веры і хрысціянская
матывацыя далі і працягваюць даваць новы імпульс грамадскаму жыццю, натхняюць і кіруюць
вашымі традыцыямі. Відавочнай, негледзячы на пануючы матэрыялізм, з’яўляецца ваша
адкрытасць на трансцэндэнтнае вымярэнне жыцця і глыбокае разуменне рэлігіі, прывязанасць
да рэлігійных традыцый, шматлікія выражэнні веры, любові і культуры; праявы народнай
пабожнасці, салідарнасці і валантарыята”. “Беражыце, умацоўвайце і жывіце гэтай вашай
каштоўнай спадчынай. Будзьце раўнівымі да таго, што вас зрабіла вялікімі і працягвае
рабіць вялікімі гэтыя землі!”, заклікаў вернікаў Святы Айцец.
Важнейшая місія,
якую Пан вам даверыў сёння, заключаецца ў аднаўленні асабістых адносін з Хрыстом і
сведчанні аб любові Бога да чалавека. Вы пакліканы рабіць гэта, перш за ўсё, праз
справы любові і канкрэтныя выбары на карысць канкрэтных людзей, пачынаючы з самых
слабых, безабароных, бедных, старых, хворых, тых, хто не мае такіх магчымасцяў, якія
маеце вы, тых каго апостал Павел лічыў “найслабейшымі часткамі цела Касцёла”. Ідэі
і іх рэалізацыя ў адносінах да старых людзей, якія з’яўляюцца каштоўнейшым рэсурсам
для чалавечых адносінаў, гэта прыгожае сведчанне евангельскай любові выражанай ў сацыяльным
вымярэнні. Клапаціцеся аб тым, каб у цэнтры вашай увагі была сем’я, крыніца любові
і жыцця, фундаментальная ячэйка грамадства і касцёльнай супольнасці. Гэта заданне
становіцца тэрміновым ва ўмовах усё больш глыбокага крызіса сужонскага жыцця і нізкага
ўзроўню нараджальнасці. Ва ўсёй вашай дзейнасці асабліва клапаціцеся аб моладзі. Многія
маладыя людзі сёння з неўпэўненасцю глядзяць у будучыню, часта жывуць у стане дыскамфорту
і небяспекі, але носяць у сэрцах вялікі голад і прагу Богу, які пастаянна просіць
увагі і адказу!
Папа заклікаў вернікаў Паўночнай Італіі адказаць на шматлікія
выклікі звязаныя з эканамічным і фінансававым крызісам, практычным матэрыялізмам і
пануючым суб’ектывізмам. “Вы пакліканы спрыяць распаўсюджанню хрысціянскага разумення
жыцця, праз свежае і радаснае абвяшэнне Евангелля ва ўсіх сферах штодзённага жыцця.
- сказаў Святы Айцец - Вы пакліканы жыць поўняй веры, як напісана ў Лісце да Дыягена:
не адмаўляць нічога з Евангелля ў якое верыце, але быць сярод людзей і перадаваць
ім разуменне свайго стыля жыцця, які выражаецца ў гуманізме ўгрунтаваным на хрысціянстве.
Будуйце разам з усімі людзьмі добрай волі “горад” больш чалавечы, справядлівы і салідарны”.
Як
сведчыць доўгая традыцыя каталіцтва ў гэтым рэгіёне, працягвайце сведчыць аб любові
Хрыста праз спрыянне “агульнаму дабру”: дабру ўсіх і кожнага. Вашы касцёльныя супольнасці
маюць багаты вопыт супрацоўніцтва з грамадскасцю і рознымі інстытутамі. На заканчэнне
я раю вам, як і іншым Касцёлам у Італіі клапаціцца аб выхаванні новага пакалення мужчын
і жанчын здольных прыняць адказнасць за працу ў розных сферах жыцця грамадства, асабліва
ў сферы палітыцы”
Пасля заканчэння сустрэчы з арганізатарамі Касцёльнага з’езда
ў Аквілеі, Бэнэдыкт XVI накіраваўся ў Венецыю, дзе, на плошчы св. Марка, сёння вечарам
адбудзецца яго спатканне з жыхарамі гэтага горада.