2011-05-07 17:36:44

Бэнэдыкт XVI да жыхароў Аквілеі: я прыбыў, каб умацаваць вас у веры вашых Айцоў


RealAudioMP3 7 мая пачаўся душпастырскі візіт Бэнэдыкта XVI на поўнач Італіі, у Аквілею і Венецыю. Дэвізам гэтай пілігрымкі сталі словы “Умацоўвай нашу веру”, а адной з нагодаў падрыхтоўка да ІІ рэгіянальнага Касцёльнага з’езду, які адбудзецца ў красавіку наступнага года ў Аквілеі.

Каля 16.00 самалёт Святога Айца прызямліўся ў аэрапорце Ронкі дэ Леджанары ў Гарыцыі, пасля чаго Бэнэдыкт XVI накіраваўся ў Аквілею, дзе на Капіталійскай плошчы, яго прывіталі жыхары гэтага італьянскага горада. Падчас кароткай сустрэчы Пантыфік звярнуўся да прысутных з кароткай прамовай.

Дарагія браты і сёстры,

З вялікай радасцю я прыбыў да вас, сыноў і нашчадкаў славутага касцёла Аквілеі напачатку майго візіту да Касцёлаў гэтай зямлі. Усім вам, душпастырам і прадстаўнікам мясцовых уладаў, вернікам дыяцэзіі Трывенето, а таксама Славеніі, Харватыі, Аўстрыі і Баварыі, я пасылаю сваё сардэчнае прывітанне.

Святы Айцец адзначыў, што “археалагічныя знаходкі і цудоўнае мастацтва, дзякуючы якім Аквілея стала добра вядомай у свеце”, даюць яму нагоду “звярнуцца да каранёў гэтага горада, які ўзнік у 181 г. і паступова квітнеў у наступных стагоддзях”. “Асаблівага развіцця горад дасягнуў ў часы Рымскай Імперыі, калі стаў мастом паміж Усходам і Захадам, месцам эканамічнага і культурнага абмену”, сказаў Папа. Пантыфік адзначыў, што “Добрая Навіна Збаўлення прыбыла ў Аквілею з Іерусаліма, праз пасрэдніцтва Александрыйскага Касцёла”. “Прыбыло сюды таксама зерне вялікай надзеі. - сказаў Бэнэдыкт XVI - Неўзабаве, Аквілея стала зямлёй пакутнікаў, гераічных сведкаў веры ва Уваскрослага, месцам нараджэння новых вучняў і новых хрысціянскіх супольнасцяў. Веліч Аквілеі праявілася ў тым, што яна была дзевятым горадам Імперыі і чацвёртым у Італіі. Але таксама жывым быў Касцёл, дзякуючы адважнаму абвяшчэнню Евангелля. Я аддаю належную пашану гэтай бласгаслаўлёнай зямлі, дзе шматлікія сведкі веры пралілі сваю кроў. Упрошваю святых мучанікаў гэтай зямлі даць таксама і сёння Касцёлу Аквілеі адважных і мужных вучняў Хрыста”.

Бэнэдыкт XVI адзначыў, што “свабода веравызнання, якое хрысціянства атрымала ў IV стагодзі зрабіла тое, што Касцёл Аквілеі пашырыў сваю дзейнасць ў рэгіёнах Венецыі і Істрыі, Рэціі, Норыко, у Паноніі і Савіі”. “Пад кіраўніцтвам вучоных і бястрашных святых пастыраў Аквілея стала сэрцам гэтага рэгіёну, - сказаў Пантыфік - Яны абаранялі яе ад распаўсюджвання арыянства. Можна ўзгадаць Кромацыя, клапатлівага і працавітага біскупа, Аўгустына з Гіпона ці Амброзія з Мілана, “самага святога і самага вучонага сярод біскупаў”, як яго называў Джыроламо”. “Яго вызнанне веры ў Езуса, жывога Бога і сапраўднага чалавека, стала гонарам Аквілійскага Касцёла, які ён вельмі любіў і якому служыў”, падкрэсліў Святы Айцец.

Дарагія браты, сыны і нашчадкі слаўнага Касцёла Аквілеі. Сёння я прыбыў да вас, каб захапляцца гэтай багатай і старажытнай гісторыяй Аквілеі, але перш за ўсё, каб умацаваць вас у глыбокай веры вашых Айцоў. У гэты момант гісторыі адкрыйце нанова, абараняйце, вызнавайце з духоўнай гарачынёй фундаментальную праўду аб Езусе, і што толькі ў Хрысце чалавецтва можа атрымаць надзею на будучыню. Толькі ў Ім можна атрымаць сілу прабачэння, справядлівасці і супакою. Заўсёды захоўвайце ў сваім сэрцы жывую веру і памяць аб вашых продкаў. Будзьце ў Касцёле і грамадстве “благаслаўлёным хорам”, як казаў св. Джыроламо аб святарах Аквілеі, дзеля еднасці веры, вывучэння Божага Слова, братняй любові. Станавіцеся нанова вучнямі Евангелля, каб перавесці яго ў духоўны запал, ў яснасць веры, ў шчырую любоў, у чуллівасць да бедных. Вы можаце ўладкаваць сваё жыццё паводле таго “sermo rusticus” аб якім гаварыў св. Джыроламо апісваючы евангельскія каштоўнасці аквілейскай супольнасці.

Пасля спаткання з жыхарамі Аквілеі картэж Святога Айца накіраваўся ў мясцовую базыліку дзе прайшло спатканне з арганізатарамі маючага адбыцца ў наступным годзе Касцёльнага з’езда








All the contents on this site are copyrighted ©.