2011-05-06 11:44:53

Святы Айцец да членаў Папскага літургічнага інстытута: літургія, гэта вялікая настаўніца прымата веры і ласкі


RealAudioMP3 6 мая Бэнэдыкт XVI скіраваў зварот з нагоды ІХ Міжнароднага літургічнага кангрэса, які праходзіць у рамках юбілею заснавання Папскага літургічнага інстытута.

У сваім пасланні Пантыфік нагадаў аб важным укладзе гэтай установы ў даследванні літургіі і падрыхтоўку праэкта літургічных зменаў напярэдадні і падчас ІІ Ватыканскага Сабора. “У вігілію Сабора, існавала тэрміновая неабходнасць рэформы літургіі, - адзначыў Папа – З іншага боку, пастырская неабходнасць патрабавала больш актыўнага удзелу вернікаў у літургічнай цэлебрацыі праз выкарыстанне нацыянальных моваў і адпаведнасці абрадаў асаблівасцям розных культур. Такім чынам існавала патрэба ў дасканалым і глыбокім вывучэнні тэалагічных фундаментаў літургіі, каб захаваць яе ад пустой абраднасці, і ў той жа час, каб яна адпавядала Божаму Аб’яўленню і была працягам традыцыі Касцёла”.

Святы Айцец падзякаваў членам Папскага літургічнага інстытута за ўклад у адукацыю, шматлікіх кансэкраваных асобаў і свецкіх, якія зараз працуюць у розных кутках свету, “дапамагаючы святому народу Божаму жыць літургіяй” і дакладна разумець яе сэнс.

“Кульмінацыя дзейнасці Касцёла і адначасова крыніца, ад якой ён чэрпае свае цноты, гэта літургія са сваёй паўсюднай цэлебрацыяй. - сказаў Бэнэдыкт XVI - Яна з’яўляецца, вялікай настаўніцай прымата веры і ласкі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.