2011-05-06 12:02:35

Мадрыд: форум “100 дзён да Сусветных дзён моладзі”


RealAudioMP3 8 мая ў Мадрыдзе адбудзецца моладзевы форум пад назвай “100 дзён да Сусветных дзён моладзі”, арганізаваны з мэтай духоўнай падрыхтоўкі да маючага адбыцца ў жніўні 2011 г. мерапрыемства. Адначасова падзея павінна прывабіць увагу жыхароў іспанскай сталіцы да Сусветных дзён моладзі і заахвоціць іх таксама прыняць у іх удзел.

Форум 8 мая, на які запрашаецца моладзь і сем’і, пачнецца са св. Імшы, якую ўзначаліць мадрыдскі біскуп Хуан Антоніо Рэйг Пла. У 12.00 з дапамогай тэлемосту ўдзельнікі спаткання злучацца з Рымам, паўдзельнічаюць у малітве “Regina Caeli” і атрымаюць благаслаўленне Папы.

У праграму мерапрыемства ўключаны таксама спектаклі, канцэрты, супольны абед і малітва.








All the contents on this site are copyrighted ©.