2011-05-06 12:37:01

Бэнэдыкт XVI да членаў Швейцарскай гвардыі: "разбурэнне Рыма" нагадвае аб духоўным разбурэнні


RealAudioMP3 У сваім звароце да членаў Швейцарскай гвардыі, якія сёння прынялі прысягу на вернасць Святому Айцу Бэнэдыкт ХVI падзякаваў маладым людзям за тое, што яны вырашылі прысвяціць некалькі год свайго маладога жыцця службе Намесніку св. Пятра. “Прысутнасць вашых бацькоў, сваякоў і сяброў, якія прыбылі ў Рым, каб удзельнічаць у гэтым святочным мерапрыемстве, выражае не толькі моцную сувяць паміж швейцарскімі католікамі і Апостальскай Сталіцай, але таксама навучанне, маральнае выхаванне і добры прыклад, праз які вашыя бацькі перадалі сваім дзецям хрысціянскую веру і разуменне бескарыснага служэння”, сказаў Папа.

Святы Айцец адзначыў, што сённяшняя ўрачыстасць дае нагоду, каб звярнуць ўвагу на славутае мінулае Швейцарскай гвардыі. “Я думаю аб падзеі, аб якой ўзгадвалася ўжо шмат разоў, таму што яна з’яўляецца фундаментам нашай гісторыі, а менавіта аб славутым “разбурэнні Рыма”. “Памяць аб разбурэнні Вечнага горада нагадвае нам аб пагрозе больш небяспечнага разбурэння – духоўнага. - адзначыў Папа - Сёння многія маладыю людзі падвяргаюцца рызыцы абяднення душы, таму што прытрымліваюцца павярхоўных ідэалаў і поглядаў, якія тычацца толькі матэрыяльных патрэбаў”,- сказаў Святы Айцец.

“Зрабіце ўсё, каб вашае прыбыванне ў Рыме паспрыяла лепшаму знаёмству з сапраўднымі каштоўнасцямі гэтага гораду. Ён мае багатую гісторыю, культуру і традыцыю веры. Таму, карыстайцеся магчымасцю, каб пашырыць свае культурныя, моўныя, і перш за ўсё, духоўныя гарызонты”.- адзначыў Папы ў сваім звароце да новых рэкрутаў Швейцарскай гвардыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.