2011-05-05 11:55:31

Туніс: форум біскупаў Афрыкі і Еўропы


RealAudioMP3 2-4 мая ў Тунісе адбыўся саміт біскупаў еўрапейскіх і афрыканскіх краін, у якім прынялі ўдзел іерархі з Францыі, Іспаніі, Туніса, Алжыра, Марока і Лівіі. Падчас гэтага форума абмяркоўваліся актуальныя праблемы, што ўзніклі на працягу апошніх месяцаў у Магрыбе і іншых арабскіх краінах і якія тычацца “годнасці чалавека, свабоды, справядлівасці і жадання сапраўднай дэмакратыі”.

Біскупы краін-удзельніц саміта асудзілі ваеннае ўмяшальніцтва ў Лівію і прыгадалі словы Бэнэдыкта XVI аб прыярытэтным значэнні “палітычнага дыялога”. Удзельнікі форума ў Тунісе адзначылі, што “ніхто не можа дасканала кантраляваць ваеннае ўмяшальніцтва, у выніку якога пакутуюць таксама і нявінныя людзі”.

Падчас працы саміта, абмяркоўвалася праблема эміграцыі. “Еўропа спрабуе абараняцца такімі спосабамі, якія не адпавядаюць справядлівасці і становяцца крыніцай маргыналізацыі і дыскрымінацыі, - адзнаюць удзельнікі сустрэчы - Магрыб з’яўляецца транзітным месцам для эмігрантаў, якія паходзяць з Цэнральнай Афрыкі і Касцёлы становяцца сведкамі вялікіх пакутаў гэтых людзей. Вельмі часта іх эміграцыя пераўтравараецца ў сапраўдную Кальварыю”. Афрыканскія і еўрапейскія біскупы заклікаюць “звярнуць увагу на праблемы эмігрантаў, змяніць свае адносіны да іх і спрыяць справядлівасці і салідарнасці ў адносінах да нашых замежных братоў і сясцёр, якія стучаць у нашы дзверы”.








All the contents on this site are copyrighted ©.