2011-05-05 15:22:45

Сустрэча каталіцкай моладзі падчас Алімпійскіх гульняў у 2012 годзе


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл Англіі і Уэльсу з нагоды Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць у Лондане ў 2012 г., арганізуе сустрэчу каталіцкай моладзі. Месцам спаткання для 1200 маладых католікаў станеў мястэчка Брэнтвуд, на поўдзень ад Лондану.

“Маладыя людзі змогуць перажыць радасць гэтай надзвычайнай спартыўнай падзеі, але таксама будуць адкрытыя на дапамагу тым, хто яе будзе патрабаваць”, - патлумачыў мэту сустрэчы Джэймс Паркэр, кіраўнік ініцыятывы Касцёла пры алімпійскай вёсцы. У моладзевым летніку“Joshua Camp”, будуць пражываць маладыя людзі 18-30 гадоў, якія змогуць на працягу 10 дзён аказваць дапамогу спартсменам і гледачам.

Арцыбіскуп Вестмінстэрскі кардынал Вінцэнт Нікольс, Прымас Каталіцкага Касцёла Англіі і Уэльсу вырашыў таксама абраць спартыўнага капэлана ў сваёй дыяцэзіі. Ім стаў кс.- прэлат Уладзімір Фэльцман, якому даручана праверыць здольнасць дыяцэзіі ў прыняцці такой вялікай спартыўнай падзеі, як Алімпійскія гульні.








All the contents on this site are copyrighted ©.