2011-05-05 16:21:29

Біскуп Эрфурта спадзяецца на плённы візіт Пантыфіка ў Германію


RealAudioMP3 Каталіцкі біскуп Эрфурта Ёахім Ванкэ выказаў жаданне, каб візіт Бэнэдыкта ХVI ў Германію, які адбудзецца ў верасні 2011 г. паспрыяў умацаванню аўтарытэта паўсюднага Касцёла сярод насельніцтва ўсходняй часткі гэтай краіны. Людзі з былой ГДР “адвыклі” ад такіх буйных падзей, - сказаў іерарх.

Свой візіт у Германію Святы Айцец здзейсніць 22-25 верасня. Першая сустрэча з вернікамі адбудзецца ў Берліне. Ва усходняй Германіі Папа наведае сталіцу Турынгіі Эрфурт і каталіцкую частку гэтага рэгіёну Ейсфэльд. Кульмінацыяй візіту ў Эрфурт будзе экуменічная малітва ў былым храме айцоў аўгустынянаў, у якім у пачатку XVI ст. жыў Марцін Лютар. У Эрфурце Бэнэдыкт ХVI сустрэнецца з прадстаўнікамі Лютэранскай Царквы Германіі.

Гэта будзе трэці візіт Бэнэдыкта XVI у Герамнію, але першы афіцыйны. Ён ужо наведваў сваю Радзіму ў якасці Пантыфіка ў рамках Сусветных дзён моладзі, якія праходзілі ў Кёльне ў 2005 годзе, а таксама ў 2006 г. ў рамках пастырскага візіта ў Баварыю.








All the contents on this site are copyrighted ©.