2011-05-05 16:06:51

Бэнэдыкт XVI прывітаў удзельнікаў кніжнага кірмашу ў Санта-Дамінга


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI з дапамогай тэлемоста прывітаў удзельнікаў Міжнароднага кніжнага кірмашу, які праходзіць 4-22 мая ў Санта-Дамінга, сталіцы Дамініканскай Рэспубліцы. “Сам Бог захацеў, каб Слова прыняло нашу з вамі прыроду, каб стаць зразумелым і блізкім людзям”, сказаў удзельнікам мерапрыемства Пантыфік.

У сваім кароткім пасланні Святы Айцец прывітаў прэзідэнта Дамініканскай Рэспубліцы, мясцовыя ўлады, удзельнікаў кірмашу, а таксама увесь народ гэтай краіны і падзякаваў за запрашэнне Апостальскай Сталіцы ўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве. Папа звярнуў увагу на тое, што кніжны кірмаш адбываецца ў 500-ю гадавіну ўстанаўлення дыяцэзіі Санта-Дамінга – адной з трох першых каталіцкіх дыяцэзіі на амерыканскім кантыненце.

“Гэты кірмаш дазволіць вялікай колькасці людзей пазнаёміцца з літаратурнымі творамі Каталіцкага Касцёла, а таксама ацаніць яго ўклад у развіццё культуры дамініканскага народа”, сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.