2011-05-05 14:05:45

10-годдзе Еўрапейскай экуменічнай Хартыі


RealAudioMP3 9 мая ў Фрыбурскім універсітэце ў Швейцарыі адбудзецца экуменічны семінар з удзелам хрысіцян розных канфесій, які прымеркаваны да 10-годдзя Еўрапейскай экуменічнай хартыі. Арганізатарамі гэтага спаткання з’яўляюцца мясцовы Інстытут экуменічных даследванняў, Працоўная група хрысціянскіх Цэркваў у Швейцарыі, а таксама Рада Канферэнцыі Біскупаў Еўропы і Канферэнцыя Еўрапейскіх Касцёлаў.

Еўрапейская экуменічная Хартыя была падпісана 22 красавіка 2001 г. у Страсбургу. Яна з’явілася вынікам еўрапейскага экуменічнага форума ў якім прымалі ўдзел прадстаўнікі амаль усіх Цэркваў, што дзейнічаюць на тэрыторыі Еўропы. Хартыя не мае дагматычнага ці прававога статуса і не з’яўляецца абавязковай ні для аднаго з бакоў. Аднак, гэты дакумент прадстаўляе сабой вялікае значэнне ў імкненні хрысціян да адзінства. Хартыя была перакладзена больш чым на 30 моваў і некалькі разоў цытавалася свецкімі ўстановамі, напрыклад Парламентскай супольнасцю Рады Еўропы.








All the contents on this site are copyrighted ©.