2011-05-04 09:43:55

“L’Osservatore Romano”: яўрэйская супольнасць аб Яне Паўле ІІ


RealAudioMP3 Беатыфікацыя Яна Паўла ІІ стала радаснай падзеяй для яўрэйскай супольнасці, піша ватыканскае выданне “L’Osservatore Romano”. Сваімі ўражаннямі і ўспамінамі аб благаслаўлёным Пантыфіку з журналістамі газеты падзяліліся прадстаўнікі яўрэйскага народа, якія прысутнічалі на ўрачыстасці.
“Мой візіт у Рым меў толькі адну мэту – ушанаваць памяць Яна Паўла ІІ”, - сказаў прысутны на беатыфікацыі супрацоўнік прэм’ер-міністра Ізраіля, Ёсі Пеледа.

Пасол Ізраіля пры Апостальскай Сталіцы Мардэхай Леві, які таксама прысутнічаў на ўрачыстасці, адзначыў, што “адносіны Яна Паўла ІІ да іўдаізма былі не столькі вынікам яго разважанняў, колькі глубокіх пачуццяў”.

Сваімі ўражаннямі таксама падзяліўся галоўны равін Рыму Рыкарда дэ Сэньі. У інтэрв’ю ватыканскай газеце ён сказаў, што “Ян Павел ІІ здзейсніў сапраўдную рэвалюцыю, разбурыўшы тысячагадовую сцяну недаверу да яўрэйскага свету”. Дэ Сэньі нагадаў аб візіце Пантыфіка ў Святую Зямлю, у рымскую сінагогу, аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Апостальскай Сталіцай і дзяржавай Ізраіль. Намеснік галоўнага равіна італьянскай сталіцы Эліо Тоафф, успамінаючы Яна Паўла ІІ сказаў: “У адносінах паміж нашымі двума вялікімі рэлігіямі ў новым тысячагоддзі, спадчына Яна Паўла ІІ павінна застацца адным з немногіх духоўным астравоў, якія гарантуюць выжыванне і духоўнае развіццё чалавека”.








All the contents on this site are copyrighted ©.