2011-05-04 09:53:53

Візіт кардынала Тарана ў Бангладэш


RealAudioMP3 Старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, кардынал Жан-Луі Таран знаходзіцца з візітам у Бангладэш. Іерарх прыбыў у гэту краінуз нагоды міжнароднай канферэнцыяй прысвечанай праблем адносін паміж рознымі рэлігіямі, якая там адбываецца. Ватыканскі іерарх сустрэўся таксама з дзяржаўнымі ўладамі і прадстаўнікамі грамадскай супольнасці.

Сустракаючыся з католікамі Бангладэшу кардынал Таран сказаў: “Вы не павінны мець комплексаў з-за вашай невялікай колькасці, вы заслужылі павагу на вашай Радзіме”. Кардынал адзначыў вялікі ўклад Каталіцкага Касцёла ў развіццё Бангладэшу, а таксама назваў гэтую краіну ўзорам міжрэлігійнай гармоніі. Каталіцкі іерарх нагадаў, што мэтай дыялогу не з’яўляецца навяртанне, але “сустрэча свабоды” паміж Богам і чалавекам.








All the contents on this site are copyrighted ©.