2011-05-04 14:18:55

Бэнэдыкт XVI заклікаў спрыяць рэлігійнай свабодзе і абароне меншасцяў


RealAudioMP3 З 29 красавіка па 3 мая ў Ватыкане прашла ХХVII пленарная сесія Папскай акадэміі сацыяльных навук, на тэму: “Універсальныя правы ў разнастайным свеце. Пытанне аб рэлігійнай свабодзе”. З гэтай нагоды папа Бэнэдыкт ХVI скіраваў да ўдзельнікаў форума спецыяльнае пасланне. У ім Святы Айцец адзначыў, што права на рэлігійную свабоду, прызнана і зацверджана ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ААН. “Але ў сённяшні час яму зноў пагражаюць ідэалогіі, якія перашкаджаюць свабодна вызнаваць рэлігію”, -адзначыў Папа - Такім чынам, становіцца ўсё больш актуальнай задача абараняць права на свабоду веравызнання”.

“Кожная дзяржава мае суверэннае права прымаць ўласнае заканадаўства і мець розныя пазіцыі ў адносінах да рэлігіі згодна з законамі краіны. - звярнуў увагу Святы Айцец - Некаторыя дзяржавы, даюць шырокую рэлігійную свабоду свайму насельніцтву, але у той жа час іншыя, абмяжоўваюць яе, спасылаючыся на шматлікія прычыны, сярод якіх, нават, адсутнасць даверу да самой рэлігіі”.

“Апостальская Сталіца працягвае змагацца за прызнанне фундаментальнага права чалавека на рэлігійную свабоду ва ўсіх краінах свету, - адзначыў у сваім пасланні Бэнэдыкт ХVI - Яна заклікае краіны паважаць і, калі неабходна, абараняць рэлігійныя меншасці. Нават, калі меншасці вызнаюць іншую веру, адносна большасці насельніцтва, яны павінны імкнуцца жыць у міры са сваімі суграмадзянамі і ў поўні ўдзельнічаць ў грамадскім і палітычным жыцці краіны, на карысць усіх”.








All the contents on this site are copyrighted ©.