2011-05-03 16:03:00

Ян Павел ІІ хацеў правесці Дні моладзі ў Маскве і Пекіне


RealAudioMP3 “Ян Павел II хацеў, каб Сусветныя дні моладзі прайшлі ў Маскве і Пекіне”, - сказаў Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі, кардынал Агосціна Валіні, спасылаючыся на сваю размову з Папам у 2000 г.

2 мая падчас цырымоніі надання імя Яна Паўла ІІ адной з плошчаў рымскага універсітэта “Tor Vergata”, кардынал Валіні прызнаўся прысутным , што ў 2000 г., на заканчэнне Сусветных дзён моладзі ў Рыме, Святы Айцец запрасіў яго на абед. “Гэта была нагода, каб сказаць Папе, што ў рымскай сустрэчы прыняло ўдзел 2 мільёны 400 тысяч маладых людзей”, - адзначыў кардынал.

“Калі Ян Павел ІІ даведаўся аб колькасці ўдзельнікаў сустрэчы, сказаў мне: “Молімся да Пана, каб дзень моладзі прайшоў таксама ў Маскве і Пекіне”, - сказаў кардынал Валіні, нагадваючы аб сталіцах двух краін, якія Ян Павел ІІ ніколі не змог наведаць.







All the contents on this site are copyrighted ©.