2011-05-03 12:20:48

Першая св. Імша каля магілы бл. Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 3 мая кардынал Станіслаў Дзівіш цэлебраваў першую св. Імшу пры магіле бл. Яна Паўла ІІ у капліцы св. Себасцьяна ватыканскай базылікі. Яна распачалася ў 7.00 пры ўдзеле каля 30 вернікаў, у тым ліку сясцёр сэрцанак, якія на працягу многіх гадоў вялі хатнюю гаспадарку Яна Паўла ІІ, і яго камердынера Анджэла Гугеля. За бар’ерамі, якія адгароджваюць капліцу св. Себасцьяна ад галоўнага нефа базылікі, сабралася больш за 200 чалавек, якія таксама прынялі ўдзел у літургіі. У асноўным гэта былі італьянцы і палякі.

На заканчэнне св. Імшы, якую цэлебраванала на італьнскай мове 6 святароў, усе праспявалі марыйную малітву “Regina caeli”. Затым удзельнікі літургіі падыходзілі да магілы Яна Паўла ІІ, маліліся, некаторыя дакраналіся і цалавалі надмагільную пліту.

Пасля кардынала Дзівіша, чарговую Эўхарыстыю цэлебраваў Мітрапаліт Львоўскі, арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі. Абодва іерархі былі асабістымі сакратарамі бл. Яна Паўла ІІ.

Пакуль што капліца св. Себасцьяна даступна толькі для цэлебрацый св. Імшаў. Вернікі, якія хочуць памаліцца каля магілы благаслаўлёнага, могуць рабіць гэта толькі з-за бар’ера, які аддзяляе капліцу ад галоўнага нефа базылікі.







All the contents on this site are copyrighted ©.