2011-05-03 16:07:15

Бэнэдыкт ХVI будзе маліцца за Італію


RealAudioMP3 Прэфектура папскага дома паведаміла, што ў чацвер, 26 мая, у 17.30 паводле рымскага часу, папа Бэнэдыкт ХVI узначаліць у рымскай базыліцы “Santa Maria Maggiore” ружанцовую малітву, на якой будуць прысутнічаць італьянскія біскупы, сабраныя на сваёй генеральнай асамблеі.

“Праз гэту малітву італьянскія іерархі хочуць падкрэсліць сваю асаблівую блізкасць да Радзімы, даручыўшы яе заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі ў 150 гадавіну палітычнага аб’яднання краіны”, - паведамляе Прэфектура папскага дома.







All the contents on this site are copyrighted ©.