З 2 па 6 мая ў Ватыкане
праходзіць штогадовая пленарная сесія Папскай біблійнай камісіі. Працамі форума кіруе
кардынал Уільям Ёзэф Левада, старшыня камісіі. Сёлетні форум прысвечаны тэме: “Натхненне
і праўда ў Бібліі”.
Напачатку прац камісія праверыць якім чынам тэма натхнення
і праўды паказана ў Святым Пісанні. У адпаведнасці з індывідуальнымі кампетэнцыямі,
кожны член Папскай біблійнай камісіі зробіць свой даклад на гэту тэму, якая затым
будзе абмяркоўвацца сумесна членамі асамблеі.