2011-05-02 14:07:24

Венгрыя: епіскапат будзе прасіць аб пашырэнні культу Яна Паўла II


RealAudioMP3 Канферэнцыя Біскупаў Венгрыі звернецца да Апостальскай Сталіцы аб атрыманне дазволу на пашырэнне літургічнага культу благаслаўлёнага Яна Пашла II на тэрыторыі ўсёй краіны, - сказаў кардынал Петэр Эрдо. Прымас Венгрыі, заявіў, што Папа Ян Павел II з'яўляецца для Касцёла ў Венгрыі і ўсяго народа вельмі важнай постаццю. Ён ўнёс значны ўклад у нашу аднову, не толькі праз адміністрацыйнае рэфармаванне нашых дыяцэзій, але і дадаючы нам духа.

Дзелячыся сваімі ўражаннямі ад беатыфікацыі Яна Паўла II, кардынал Эрдо выказаў радасць з таго, што цяперашні Папа працягвае евангельскую, пастырскую праграму папярэдніка і ўсклікнае так, як ён: Не бойцеся! "А гэта значыць, - сказаў Прымас Венгрыя - што мы не можам баяцца ні Хрыста, ні нашых часоў з іх праблемамі і складанымі сітуацыямі ў асабістым, грамадскім або міжнародным жыцці. Хрыстус з намі і дапамагае нам пераадолець усе страхі. Беатыфікацыя нагадвае мне, што гэта пасланне, якім мы павінны жыць і якое мы павінны перадаваць зноў і зноў свету", - сказаў кардынал Эрдо.








All the contents on this site are copyrighted ©.