2011-05-02 14:16:54

Ватыкан: сустрэча блогераў


RealAudioMP3 2 мая ў Ватыкане, па ініцыятыве Папскіх радаў па культуры і сродках масавай камунікацыі, праходзіць сустрэча паміж блогерамі і прадстаўнікамі Касцёла. Сярод удзельнікаў сустрэчы будуць, між іншым, кардынал Джанфранко Равазі, старшыня Папскай рады па культуры, арцыбіскуп Клаўдыё Чэллі, старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, а таксама кіраўнік залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі.

Сустрэча мае на мэце навязанне кантактаў, дзяленне вопытам і пошук новых шляхоў супрацоўніцтва паміж блогерамі і Касцёлам. Падчас форуму будуць прадстаўлены некаторыя ініцыятывы, якія Касцёл здзяйсняе і плануе пачаць з дапамогай новых сродкаў масавай камунікацыі.

Першай частка сустрэчы аддадзена блогерам з розных краін свету і пытанням агульнага характару. Другая частка прысвечана дзяленню вопытам працы з новымі СМІ прадстаўнікамі Касцёла. Удзельнікі абмяркуюць таксама ініцыятывы для эфектыўнага абмену вопытам паміж Каталіцкім Касцёлам і светам блогераў.







All the contents on this site are copyrighted ©.