2011-05-02 15:00:47

Ватыкан: натоўпы людзей ушаноўваюць Яна Паўла II


RealAudioMP3 Па дадзеных ватыканскай жандармерыі, мінулай ноччу да 3.00 у базыліцы св. Пятра труну з целам Яна Паўла ІІ ушанавала больш чвэрці мільёна чалавек. Гэта колькасць будзе расці, бо базыліка была зноў адчынена пасля св. Імшы падзякі за беатыфікацыю Пантыфіка, якая адбылася на плошчы св. Пятра.

У 17.30 перад труной з парэшткамі Яна Паўла II адбудзецца ружанцовая малітва. Затым бызыліка будзе зачынена, а вечарам, падчас прыватнай цырымоніі, труна будзе змешчана ў капліцы св. Себасцьяна ватыканскай базылікі. Многія людзі чакаюць магчымасці ўвайсці на плошчу св. Пятра і стаць у чаргу, каб аддаць даніну павагі новаму благаслаўлёнаму.







All the contents on this site are copyrighted ©.