2011-05-02 13:41:44

Больш за мільён пілігрымаў на беатыфікацыі Яна Паўла II


RealAudioMP3 Па дадзеных рымскіх уладаў, у Вечны горад на ўрачыстасці беатыфікацыі Яна Паўла II прыехала больш за мільён пілігрымаў, якія назіралі за ўрачыстай св. Імшой як на самой плошчы св. Пятра, так і на іншых плошчах Рыма, дзе былі ўсталяваныя вялікія экраны. Папа Бэнэдыкт XVI абвясціў 1 мая свайго папярэдніка благаслаўлёным Каталіцкага Касцёла.

Сярод гасцей цырымоніі беатыфікацыі былі палітычныя лідэры многіх краін свету, у тым ліку італьянскі прэм'ер Сільвіё Берлусконі і былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса.







All the contents on this site are copyrighted ©.