2011-05-01 13:00:42

Ян Павел ІІ – благаслаўлёны


RealAudioMP3 1 мая падчас св. Імшы на плошчы св. Пятра, у 10.37 паводле рымскага часу Бэнэдыкт ХVI абвясціў благаслаўлёным свайго папярэдніка Яна Паўла ІІ. Святы Айцец прамовіў беатыфікацыйную формулу: “Спаўняючы жаданне нашага брата ў святарстве, кардынала Агосціна Валіні, Папскага вікарыя для Рымскай дыяцэзіі, многіх іншых нашых братоў у біскупстве і шматлікіх вернікаў, згодна з парадай Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, сілай нашай апостальскай улады дазваляем, каб шаноўны Слуга Божы Ян Павел ІІ атрымаў тытул благаслаўлёнага і, каб кожны год 22 кастрычніка адзначаўся яго літургічны ўспамін”.

Перад гэтым кардынал Валіні прачытаў біяграфію Яна Паўла ІІ. Чытанне шмат разоў перарывалася апладысментамі прысутных вернікаў. Іерарх нагадаў, між іншым, аб тым, што Пантыфік “быў чалавекам, які слухаў іншых, але не ішоў на кампрамісы. Быў паважаны супрацоўнікамі, і выклікаў старах у тых, хто лічыў яго ворагам”, - сказаў кардынал Агосціна Валіні.







All the contents on this site are copyrighted ©.