2011-05-01 12:41:49

Мінск: прамая трансляцыя з Ватыкану


RealAudioMP3 Сёння ўвага ўсяго свету прыцягнута да Ватыкана, дзе папа Бэнэдыкт XVI абвясціў благаслаўлёным свайго папярэдніка Яна Паўла ІІ. Урачыстая цырымонія сабрала некалькі сот тысячаў пілігрымаў.

За ўрачыстасцю назіралі таксама і ў Беларусі. У мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі была арганізавана прамая трансляцыя з плошчы св. Пятра. У храме сабраліся дзясяткі вернікаў, пасля чаго тут адбылася св. Імша падзякі за беатыфікацыю. Арганізатарам трансляцыі стаў ксёндз Антоні Клімантовіч, пробашч архікатэдральнага касцёла.

У Рым на цырымонію прыехалі дэлегацыі з больш ста краін, у тым ліку з Беларусі. Беатыфікацыю звычайна чакаюць дзесяцігоддзямі, а тут падрыхтоўчы працэс пачаўся праз год пасля смерці – што стала выключэннем, якое зрабіў для свайго папярэдніка папа Бэнэдыкт XVI.

Яшчэ пры жыцці Ян Павел ІІ быў адным з самых папулярных у свеце, ён аб'ездзіў з візітамі больш за сто краін, быў першым Папам які пайшоў на актыўны кантакт з іншымі канфесіямі і рэлігіямі.







All the contents on this site are copyrighted ©.