2011-05-01 12:18:35

2 мая іерархі і святары з Беларусі будуць канцэлебраваць св. Імшу на плошчы св. Пятра


RealAudioMP3 2 мая на плошчы св. Пятра адбудзецца св. Імша падзякі за беатыфікацыю Яна Паўла ІІ, якую ўзначаліць Дзяржсакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ. У канцэлебрацыі Эўхарыстыі прымуць удзел каталіцкія іерархі з Беларусі: Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, а таксама Архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі.

Св. Імша падзякі за беатыфікацыю стане першай літургіяй у гонар благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. У музычным суправаджэнні прымуць удзел “Аб’яднаны польскі хор” з Варшавы а таксама Сімфанічны аркестр Польскага радыё з Катавіцаў. Перад св. Імшой на плошчы св. Пятра адбудзецца чытанне паэтычных твораў Яна Паўла ІІ.







All the contents on this site are copyrighted ©.