2011-04-30 15:47:29

Тэрыторыя вакол плошчы Св. Пятра падрыхтавана да беатыфікацыі


RealAudioMP3 Тэрыторыя вакол плошчы Святога Пятра ў Рыме ўсё больш нагадвае вернікам аб маючай адбыцця заўтра беатыфікацыі Яна Паўла ІІ. Уваход на галоўную вуліцу “Conciliazione” ўжо зачынена для транспартнага руху. Недалёк ад замка Святога Анёла ўсталявана двухпавярховая платформа для тэлевізійных груп. На другой платформе, на плошчы Пія ХІІ, ўжо працуюць тэлевізійныя журналісты.

На тэрыторыі вакол плошчы св. Пятра паліцыя і карабінеры кіруюць патокам вернікаў. Паказваюць ім шлях, якім можна дабрацца да ватыканскай базылікі.

На вуліцы “Conciliazione”, размешчаны шэсць вялікіх экранаў, на якіх будзе трансліравацца заўтрашняя св. Імша. Ужо з сённяшняй раніцы ў цэнтры вуліцы ўстаноўлены бар’еры, якія будуць падзяляць паток пілігрымаў, прыбыўшых на беатыфікацыю Яна Паўла ІІ. У адным з завулкаў каля Ватыкана ўстаноўлены намёт аварыйна-выратавальных службаў. Побач стаяць машыны хуткай дапамогі.








All the contents on this site are copyrighted ©.