2011-04-30 12:03:17

Рым: выстава аб апостальскіх падарожжах Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 З нагоды беатыфікацыі Яна Паўла ІІ Кангрэгацыя Евангелізацыі народаў падрыхтавала выставу “Папа місіянер”, прысвечаную пастырскім візітам Пантыфіка. У выставе прадстаўлены фотаздымкі, відэаматэрыялы і памятныя рэчы, якія распавядаюць аб шматлікіх падарожжах, што здзейсніў за час свайго апостальскага служэння Слуга Божы.

Экспазіцыя дае магчымасць пабачыць, як у розных кутках свету, людзі шматлікіх нацый, культур і рэлігій заўсёды сустракалі Яна Паўла ІІ з вялікай цеплынёй і радасцю.

Адкрыцё выставы адбылося сёння. У ім прынялі удзел кардынал Іван Дзіас, прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, паслы шматлікіх краін і прадстаўнікі мясцовых уладаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.