2011-04-30 11:59:00

Дамова паміж Апостальскай Сталіцай і Азербайджанам


RealAudioMP3 29 красавіка ў Азербайджане быў падпісана дамова паміж Апостальскай Сталіцай і гэтай закаўказскай рэспублікай. Пагадненне складаецца з васьмі пунктаў, якія акрэсліваюць юрыдычны статус Каталіцкага Касцёла ў Азербайджане. Між іншым, дамова гарантуе магчымасць свабодна вызнаваць каталіцкую веру, і, адначасова, абавязвае Каталіцкі Касцёл ажыцяўляць сваю місію згодна з законадаўствам краіны. Паводле падпісанай дамовы дзяржава павінна гарантаваць свабодную сувязь паміж усімі каталіцкімі супольнасцямі ў Азербайджане і Апостальскай Сталіцай. Акрамя таго, пагадненне рэгуліруе магчымасць атрымання віда на жыхарства і дазвола на працу для касцёльных супрацоўнікаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.