2011-04-29 13:49:52

Труна з целам Яна Паўла ІІ устаноўлена каля магілы св. Пятра


RealAudioMP3 29 красавіка ў гроце базылікі св. Пятра была адкрыта грабніца, у якой знаходзілася труна з целам Слугі Божага Яна Паўла ІІ. Труна была ўстаноўлена на спецыяльны пастамент. Затым адбылася малітва, у якой прынялі ўдзел шматлікія кардыналы, былыя супрацоўнікі Яна Паўла ІІ, прадстаўнікі Ватыканскай жанрармерыі, Швейцарскай гвардыі і Фабрыкі св. Пятра. Пасля малітвы труна з целам будучага благаслаўлёнага была ўстаноўлена каля магілы апостала Пятра і накрыта тканінай.

Цела Яна Паўлам ІІ застанецца ў гроце ватыканскай базылікі да раніцы 1 мая, калі яно будзе перанесена і ўстаноўлена перад цэнтральным алтаром базылікі св. Пятра для ўшанавання. Вечарам 2 мая цела благаслаўлёнага будзе перанесена і размешчана пад алтаром капліцы св. Себасцьяна, з правага боку ад уваходу ў базыліку св. Пятра.

Вялікая надмагільная пліта, якая накрывала грабніцу Яна Паўла ІІ будзе перавезена ў Кракаў. Пазней яна будзе размешчана ў новым касцёле, які атрымае тытул благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ.







All the contents on this site are copyrighted ©.