2011-04-29 14:00:27

Рым: плошча “Tor Vergata” будзе насіць імя Яна Паўла II


RealAudioMP3 Плошча на тэрыторыі рымскага ўніверсітэта “Tor Vergata” 2 мая атрымае імя Яна Паўла II. Да гэтага часу яна называлася Плошча Крыжа, бо там стаіць 40-метровы крыж, які быў пастаўлены з нагоды Сусветных дзён моладзі ў 2000 г. У той час на “Tor Vergata” сабралася 2 мільёны маладых католікаў з усяго свету.

Цырымонія пройдзе 2 мая. Абрад благаслаўлення ўзначаліць кардынал Агасціна Валіні, Папскі вікарый Рымскай дыяцэзіі. На цырымоніі прамовіць былы сакратар Яна Паўла II, кардынал Станіслаў Дзівіш.







All the contents on this site are copyrighted ©.