2011-04-29 14:13:38

Ватыкан: дзейнічае сайт, прысвечаны Яну Паўлу ІІ


RealAudioMP3 З нагоды беатыфікацыі Яна Паўла ІІ была створана інтэрнэт-старонка, прысвечаная новаму благаслаўлёнаму. Яна стала вынікам супрацоўніцтва мас-медыя Апостальскай Сталіцы. Яе адрас у інтэрнэце www.giovannipaoloii.va. Гэты рэсурс дае магчымасць сачыць за беатыфікацыяй Слугі Божага ў рэжыме on-line.

Акрамя на інтэрнэт-старонцы знаходзіцца каля 500 фотаздымкаў, 30 відэаролікаў і 400 выказванняў Пантыфіка на 6 мовах. Матэрыялы размешчаныя на сайце аб’яднаны ў розныя рубрыкі. Яны адлюстроўваюць шматлікія аспекты Пантыфіката Яна Паўла ІІ: абранне, замах, любоў да дзяцей, Папа і моладзь, юбілейны год і г.д. На сайце асобна прадстаўлены малітвы Папы.

Інтэрнэт-старонка створана такім чынам, каб ёй было зручна карытсацца з дапамогай звычайнага кампьютэра, смартфона, iPhonа, iPadа. Гэта дасць магчымасць пілігрымам аператыўна атрымліваць інфармацыю, а таксама больш глыбока перажываць беатыфікацыю Слугі Божага падчас падарожжа.

У рэалізацыі праэкта прынялі ўдзел Інтэрнэт-служба Апостальскай Сталіцы, Дырэкцыя тэлекамунікацыі, фота-служба выдання “L’Osservatore Romano”, а таксама Ватыканскае радыё.







All the contents on this site are copyrighted ©.