2011-04-29 13:32:06

87 дзяржаўных дэлегацый на беатыфікацыі Яна Паўла II


RealAudioMP3 На беатыфікацыі Яна Паўла II будуць прысутнічаць 87 дзяржаўных дэлегацый. Аб гэтым паведаміў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы. У цырымоніі прымуць удзел пяць каралеўскіх сем'яў. Прыедзе між іншым кароль Альберт II і каралева Паола з Бельгіі. 16 краін будуць прадстаўляць прэзідэнты. На чале шасці дэлегацый стануць прэм'ер-міністры.

Кс. Ламбардзі падкрэсліў, што даныя адлюстроўваюць стан на ўчарашні дзень, і таму могуць адбыцца змены.







All the contents on this site are copyrighted ©.