2011-04-28 12:32:19

Ватыкан: пачалося пасяджэнне Еўрапейскага вяшчальнага саюза


RealAudioMP3 28 красавіка ў Рыме пачалася сустрэча членаў Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU). Гэта ўжо сямнаццатае па ліку пленарнае пасяджэнне арганізацыі і першае, гаспадаром на якім выступае Ватыканскае радыё.

Сваю прамову на адкрыццё форуму арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі, старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, прысвяціў ролі грамадскіх радыёстанцый у кантэксце сённяшніх працэсаў камунікацыі. На думку іерарха, “радыё заўсёды было адным з асноўных сродкаў камунікацыі ў жыцці Касцёла”, яно “выкарыстоўваючы новыя тэхналогіі, можа дайсці да больш шырокай аўдыторыі”

“Задачай гэтага сродка камунікацыі, - нагадаў арцыбіспкуп Чэллі, - з’яўляецца стварэнне пачуцця адзінства паміж рознымі яго слухачамі і атмасферы, неабходнай для асабістага разважання”. “Радыё стымулюе думкі і ідэі, стварае плоскасць для дэбатаў, дае інфармацыю, займаецца адукацыяй”.

На думку старшыні Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, гэтыя функцыі радыё могуць граць добрую ролю ў кантэксце “рэлятывізму, які асабліва распаўсюджаны ў заходняй культуры” і адзначаецца “адмовай ад навучання папы Бэнэдыкта ХVI”.

Арцыбіскуп Чэллі звярнуў увагу на місію грамадскіх радыёстанцый, якія, на яго думку, “павінны імкнуцца паказваць меркаванні ўсіх слухачоў, імкнуцца да дыялогу, падчас якога людзі розных пераканняў прыходзяць да кансенсусу адносна тых каштоўнасцяў, якія найлепшым чынам садзейнічаюць дабру чалавецтва і грамадства. Касцёл хоча прымаць удзел у гэтым дыялогу”, - адзначыў арцыбіскуп Чэллі.

Еўрапейскі вяшчальны саюз, больш вядомы як “Еўрабачанне”, быў заснаваны ў 1950 г. як аб’яднанне некамерцыйных тэле- і радыёстанцый. Яго мэта заключаецца ў абмене вопытам, а таксама сумесная вытворчасць праграм.

У працах сёлетнега форуму, арганізаванага Ватыканскім радыё, прымаюць удзел прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, якая таксама з’яўляецца членам Еўрапейскага вяшчальнага саюза.







All the contents on this site are copyrighted ©.