2011-04-27 15:11:56

Чэхія: арцыбіскуп заклікае католікаў актыўна спрыяць вырашэнню грамадскіх праблем


RealAudioMP3 Мітрапаліт Пражскі арцыбіскуп Дамінік Дука, у сваім пастырскім лісце заклікае чэшскіх католікаў да актыўнага удзелу ў грамадскім жыцці, а таксама ў развіцці дыялога і пабудове адзінства ў грамадстве краіны. “Фундаментам гэтай дзейнасці павінна быць паглыбленне хрысціянскай ідэнтычнасці і адкрытасць на ўсё, што з’яўляецца добрым”, адзначыў у сваім лісце іерарх.

Чэшскі арцыбіскуп звяртае увагу на існаванне муру, які адзяляе веруючых людзей ад усіх іншых членаў грамадства. “Грамадства ад нас чакае вельмі шмат, - піша арцыбіскуп Дука, - Мы, хрысціяне, павінны быць людзьмі, якія нясуць супакой і надзею, спрыяюць вырашэнню грамадскіх праблем, якому зараз вельмі перашкаджаюць спрэчкі і эгаістычныя памкненні”.

Мітрапаліт чэшскай сталіцы, заахвоціў вернікаў прыняць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы святкавання 1350-годдзя прыбыцця ў Вялікамаравію св. Кірыла і св. Мятода, юбілею які адбудзецца ў наступным годзе. Іерарх, адзначае, што “фундаментам хрысціянскага жыцця павінна быць усведамленне сваёй годнасці і адказнасці, якія нараджаюцца разам з Хростам, а таксама адвагі і сталай мудрасці, якія маюць сваю крыніцу ў Сакрамэнце Бежмавання і удзеле ў Эўхарыстыі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.