2011-04-27 14:12:20

У Францыі адбудзецца Дзень абароны рэлігійнай свабоды


RealAudioMP3 4 мая ў Парыжу па ініцыятыве французскага аддзялення міжнароднай арганізацыі “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” будзе адзначацца Дзень абароны рэлігійнай свабоды. Перад парыжскім катэдральным саборам “Нотр Дам” будзе размешчана кампазіцыя пад назвай “Пальма Свабоды”, якая будзе складацца з больш за 50 пальмаў, якія стануць напамінам аб тым, што свабода веравызнання з’яўляецца неабходнай для міру ва ўсім свеце. З першых вякоў хрысціянства пальма з’яўляецца сімвалам мучаніцтва.
Кампазіцыя з пальмаў мае на мэце паказаць нетрываласць свабоды рэлігіі ў свеце і сімвалізаваць якіх пераследуюць за іх веру, незалежна ад таго, ці з’яўляюцца яны католікамі, пратэстантамі, індусамі, мусульманамі і г.д. На сённяшні дзень у свеце ад пераследаў пакутуюць больш за 200 мільёнаў хрысціян, значыць кожны пяты паслядоўнік гэтай рэлігіі.
Вечарам 4 мая арцыбіскуп Парыжа Андрэ Вен-Труа будзе цэлебраваць св. Імшу, пасля якой будзе праведзена “Ноч Сведкаў” – малітоўнае чуванне, спалучанае са сведчаннем людзей, якія пакутуюць ад пераследаў з веру. У мерапрыемстве прымуць удзел біскупы з Ірака і Егіпта.








All the contents on this site are copyrighted ©.