2011-04-27 12:09:06

Кот- д’Івуар: Касцёл заклікае да малітвы аб міры ў краіне


RealAudioMP3 Канфлікт у Кот-д’Івуары, застаецца не вырашаным, негледзячы на арышт 11 красавіка, праіграўшага падчас прэзідэнтскіх выбараў Лаўрэнта Гбагбо. Сітуацыя ў краіне застаецца нестабільнай. Многім католікам прыйшлося пераадоліць уласны страх, каб пакінуць свае дамы і прыняць ўдзел у вялікодных набажэнствах.
У касцёлах падчас святкавання Вялікадня іерархі заклікалі да прабачэння і прымірэння. Мітрапаліт Абіджана, найбуйнейшага горада гэтай афрыканскай краіны, заклікаў вернікаў маліцца і працаваць на карысць усталявання супакою ў дзяржаве. “Мы павінны старацца любіць усіх, негледзячы на тое, ці чалавек з’яўляецца мусульманінам, ці хрысціянінам, ці ён паходзіць з Поўдня ці з Поўначы краіны, ці ён чорны ці белы”, - сказаў арцыбіскуп Жан-П’ер Кутва.
Да малітвы за супакой ў Кот-д’Івуары заклікалі вернікаў біскупы Заходняй Афрыкі, рэгіёну да якога належыць гэтая краіна. У апублікаваным звароце яны нагадалі аб неабходнасці павагі да дэмакратыі і вынікаў выбараў, якія нядаўна адбыліся ў Кот-д’Івуар. Іерархі таксама заклікалі Афрыканскі Саюз і ААН выпрацаваць нормы гуманітарнай дапамогі для Кот-д’Івуара.








All the contents on this site are copyrighted ©.