2011-04-27 12:14:08

В’етнам: надзея на ўклад Касцёла ў развіццё сферы адукацыі


RealAudioMP3 Працягваецца візіт папскага дэлегата арцыбіскупа Леапольда Джырэллі ў В’етнам. Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы ўдзельнічае ў штогадовай сустрэчы в’етнамскага епіскапата, якая праходзіць 25-29 красавіка ў горадзе Ха Шы Мін, былым Сайгоне.
18 красавіка, пасля прыбыцця ў гэты горад, арцыбіскуп Джырэллі сустрэўся з прадстаўнікамі мясцовых ўладаў. У размове з іерархам, яны адзначылі, што веруючыя людзі, у тым ліку і католікі, унеслі значны ўклад у развіццё горада Ха Шы Мін. Гэта тычыцца, у прыватнасці, сферы аховы здароўя і дабрачыннай дзейнасці. Улады горада высока ацэньваюць дзейнасць кардынала Мін Мана, арцыбіскупа Ха Шы Міна, а таксама святароў і законнікаў.
Са свайго боку папскі прадстаўнік выказаў надзею, што Каталіцкі Касцёл будзе мець магчымасць працягваць ўносіць свой ўклад у развіццё В’етнама, асабліва ў сферы адукацы і медыцыны.








All the contents on this site are copyrighted ©.