2011-04-27 14:50:12

Бэнэдыкт XVI: вера ва Уваскрослага Хрыста перамяняе наша існаванне, здзяйсняючы ў нас новае ўваскрасенне


RealAudioMP3 Сваё сённяшняе разважанне, прамоўленае падчас традыцыйнай агульнай аўдыенцыі Бэнэдыкт XVI прысвяціў Вялікадню, сэрцу хрысціянскай таямніцы і фундаменту нашай веры.

На пачатку сваёй катэхезы Пантыфік, звярнуў увагу на значэнне Вялікадня, для ўсёй літургіі Каталіцкага Касцёла. “У гэтыя першыя дні Вялікоднага перыяда, мы яшчэ напоўнены свежасцю і радасцю, якую літургічныя цэрымоніі прынеслі ў нашыя сэрцы, - сказаў Папа - Усё пачынаецца менавіта адсюль: Хрыстус ўваскрос з памерлых і з’яўляецца фундаментам нашам веры. Ад Вялікадня выпраменьваецца, як з ззяючага ліхтара, уся літургія Касцёла, увесь яе змест і значэнне”. Святы Айцец адзначыў, што “літургія смерці і Уваскрасення Хрыста не з’яўляецца толькі ўспамінам аб гэтай падзеі, але яе абнаўленнем у таямніцу для жыцця кожнага хрысціяніна, кожнай касцёльнай супольнасці, для нашага жыцця”. “Сапраўды, сказаў Пантыфік, вера ва Уваскрослага Хрыста перамяняе наша існаванне, здзяйсняючы ў нас новае ўваскрасенне”.

“У такім выпадку як мы можам жыць Вялікаднем? Як можам надаць вялікодную “форму” нашаму ўнутранаму і знешняму існаванню? Мы павінны адштурхоўвацца ад дакладнага разумення Уваскрасення Езуса: гэта падзея не з’яўляецца толькі вяртаннем да папярэдняга жыцця, як гэта было з Лазарам, дачкой Яіра ці з юнаком з Наіна, але нечым цалкам новым і адрозным. Уваскрасенне Хрыста гэта брама да новага жыцця, якое больш не падпарадкавана часу і якое ўключана ў бясконцасць Бога. З Уваскрасеннем Езуса нараджаецца новае значэнне існавання чалавека. Яно асвячае і перамяняе наш штодзённы шлях і адкрывае якасна іншую і новую будучыню для ўсяго чалавецтва. Таму апостал Павел не толькі неразлучна звязвае уваскрасенне хрысціян і уваскрасенне Езуса, але апісвае, як трэба жыць пасхальнай тамняцай у нашым штодзённым жыцці”.

Святы Айцец адзначыў, што апостал Павел, у сваім Пасланні на Каласянаў, пісаў: “Калі вы ўваскрэслі з Хрыстом, шукайце таго, што на вышынях, дзе Хрыстус сядзіць праваруч Бога, думайце аб нябесным, але не аб тым, што зямное”. “На першы погляд, - сказаў Папа, - чытаючы гэты тэкст можа падавацца, што Апостал заклікае да пагарды зямной рэальнасцю, г.зн заклікае нас забыць аб гэтым свеце пакутаў, несправядлівасці, граху, для таго каб жыць ужо зараз у небе. Думаць аб “небе” у гэтым сэнсе азначае свайго роду адчужэнне. Але, каб зразумець сапраўдны сэнс гэтых словаў, іх нельга разглядаць асобна ад агульнага кантэкста”. Папа адзначыў, што “апостал Павел вельмі канкрэктна тлумачыць, што з’ўяляецца “нябесным”, якога хрысціянін павінен шукаць, і “зямное”, ад якога ён павінен адштурхоўвацца”. Пантыфік, сказаў: “гэта перш за ўсё, - піша св. Павел, тое што прыналежыць зямлі: нячыстасць, амаральнасць, пакуты, брудныя жаданні, а таксама прагнасць і ідалапаклонства”. “Неабходна ўмяртвіць у нас бясконцае жаданне матэрыяльных дабротаў і эгаізм, якія з’яўляюцца крыніцамі ўсіх грахоў. - сказаў Бэнэдыкт XVI, - Апостал указавае нам на тое, што прыналежыць “старому чалавеку”, на тое ад чаго хрысціяні павінен вызваліцца каб апрануцца ў Хрыста”.

Далей, Святы Айцец, распавёў аб тым, што апостал Павел апісал, як “рэчы нябесныя”: “Выбраныя Богам, святыя і любімыя, пераапраніцеся ў пяшчотнасць, дабрыню, пакору, лагоднасць, вялікадушнасць, падтрымлівайце і прабачайце адзін аднаго. Але перш за ўсё пераапраніцеся ў любоў, якая іх дасканала аб’ядноўвае”. “Святы Павел, - адзначыў Папа, не запрашаў хрысціян пакінуць гэты свет, у які яны былі паселены Богам. Сапраўды, мы з’яўляемся грамадзянамі іншага “свету”, у якім знаходзіцца наша Айчына, але наш шлях мы павінны штодзённа праходзіць па гэтай зямлі”. “Удзельнічаючы ў жыцці Уваскрослага Хрыста, мы павінны жыць, як новыя людзі ў гэтым свеце, у сэрцы зямнога горада”, заклікаў Бэнэдыкт XVI.

Гэта шлях не толькі для таго, каб перамяніць нас саміх, але для таго каб перамяніць свет, каб даць “зямному гораду” новае аблічча, якое будзе спрыяць развіццю чалавека і грамадства згодна з логікай салідарнасці, дабрыні, глыбокай павагі да годнасці кожнага. Апостал нам нагадвае аб тых цнотах якія павінны суправаджаць хрысціянскае жыццё; на вяршыне знаходзіцца любоў, якой усе іншыя падпарадкаваны як крыніцы і матрыцы. Яна аб’ядноўвае ў сабе ўсе “нябесныя рэчы”: любоў, разам з верай і надзеяй, прадстаўляе сабой вялікае жыццёвае правіла хрысціяніна і акрэслівае яго глыбокую прыроду”.

Святы Айцец адзначыў, што “кожны хрысціянін і кожная супольнасць, калі жывуць таямніцай Уваскрасення, не могуць не з’яўляцца новымі фэрментамі гэтага свету, якія аддаюць сябе да канца дзеля самых тэрміновых і неабходных патрэбаў”. “Чаканні гэтага свету з’яўляюцца вельмі вялікімі, - сказаў Папа - таму мы, хрысціяне, веруючы, што Уваскрасенне Хрыста аднаўляе чалавека, павінны быць яскравымі сведкамі гэтага новага жыцця якое нам прынёс Вялікдзень”.

Напрыканцы свайго разважання, Бэнэдыкт XVI, заклікаў дзяліцца Вялікоднай радасцю. “Гэта наша заданне і наша місія, - сказаў Папа, - адрадзіць у сэрцы бліжняга надзею, калі у ім жыве адчай, радасць калі ў ім жыве сум, жыццё калі ў ім жыве смерць”. “Штодзённа сведчыць радасць Уваскрослага Пана азначае заўсёды жыць “па-вялікоднаму” і абвяшчаць, што Хрыстус не з’яўляецца ідэяй, ці успамінам з мінулага, але Асобай якая жыве сярод нас, для нас і ў нас”, сказаў на заканчэнне катэхезы прамоўленай падчас агульнай аўдыеныці на плошчы св. Пятра Бэнэдыкт XVI.

Пасля катэхезы Пантыфік падзякаваў жыхарам італьянскага вострава Лампедуза за клопат, які яны праявілі ў адносінах да эмігрантаў, якія прыбываюць з Паўднёвай Афрыкі. Святы Айцец заклікаў жыхароў Лампедузы працягваць справу дапамогі прыбываючым, а таксама заахвоціў мясцовыя ўлады вострава падтрымліваць грамадскі парадак і бараніць інтарэсы кожнага грамадзяніна.








All the contents on this site are copyrighted ©.