2011-04-27 15:42:06

Арцыбіскуп Чэллі: дыялог з лічбавай культурай з’яўляецца найважнейшым выклікам, які мы павінны прыняць


RealAudioMP3 Сёння ў Рыме, адбылася прэзентацыя кнігі “Журналісты, будзьце мужнымі”, у якой сабраны 27 пасланняў папы Яна Паўла ІІ на Сусветныя дні сацыяльнай камунікацыі.

Ян Павел ІІ стаў “першым Папам, які распавёў аб тым, што сродкі масавай інфармацыі і новыя тэхналогіі далі пачатак новай культуры, змянілі наш спосаб жыцця, нарадзіўшы лічбавую культуру”, - сказаў сёння прысутны на прэзентацыі кнігі арцыбіскуп Клаўдыё Чэллі, кіраўнік Папскай рады па сродках масавай камунікацыі.

“Папа, - прыгадаў кіраўнік ватыканскай дэкастэрыі, - вельмі ўважліва сачыў за развіццём складанага свету масавай камунікацыі і з’яўленнем новых тэхналогій. Сёння, дыялог з лічбавай культурай з’яўляецца найважнейшым выклікам, які мы павінны прыняць. “Дзякуючы здольнасці праз культурны дыялог “увайсці ў сугучча, з новымі сродкамі масавай інфармацыі, мы павінны спрыяць таму, каб евангельскія каштоўнасці загучалі ва ўсёй глыбіні сённяшняй сітуацыі”.

Іерарх адзначыў, што тэма “культурнага дыялога”, якая была блізкай Яну Паўлу ІІ, з’яўляецца таксама “галоўнай лініяй” пантыфіката Бэнэдыкта XVI, навучанне якога кажа “аб дылогу і здольнасці да дыялогу з праўдай іншых”.








All the contents on this site are copyrighted ©.