2011-04-26 11:43:07

Турцыя: Прэзідэнт павіншаваў хрысціян з Вялікаднем


RealAudioMP3 Прэзідэнт Турцыі Абдула Гюль звярнуўся са сваімі велікоднымі віншаваннямі да хрысціян, дзе назваў іх "неад'емнай часткай краіны”. Як паведамляе турэцкая прэса, Гюль пажадаў хрысціянскаму насельніцтву і гасцям краіны шчаслівай Пасхі і запэўніў іх у сваёй "глыбокай сувязі".

У некалькіх правінцыях Турцыі, губернатары асабіста з'явіліся на святкаванні Вялікадня хрысціянскай меншасцю. Так губернатар горада Хатай, наведаў велікоднае набажэнства ў праваслаўнай царкве ў Антакьі, а губернатар Мардзіна наведаў арамейскую супольнасць горада.

У правінцыі Мардзін на працягу многіх гадоў працягваюцца спрэчкі аб зямельным надзеле сіра-праваслаўнага кляштара Мор Габрыэль. Губернатар Хатай заступіў на пасаду ў чэрвені мінулага года, якраз тады, калі быў забіты мясцовы каталіцкі біскуп Луіджы Падавэзэ.

Трэба адзначыць, што становішча хрысціян у Турцыі застаецца складаным. На мінулым тыдні ў правінцыі Адана адбыўся інцыдэнт у каталіцкім касцёле. Па словах вернікаў, вечарам у Вялікі чацвер два маладых мусульманіна з нажамі ўварваліся ў храм і знішчылі мэблю. Людзі на шчасце не пацярпелі.







All the contents on this site are copyrighted ©.