2011-04-26 15:54:04

Старшыня Еўрапейскага Парламента: “Мы не забудземся пра Чарнобыль”


RealAudioMP3 26 красавіка адзначаецца 25 гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, адной з найбуйнешых у гісторыі чалавецтва. Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк выступіў з адмысловым паведамленнем з нагоды гэтай трагедыі. “Мы абавязаны памятаць тых, хто страціў сваё жыццё і здароўе, тых, хто змагаўся з полымем і з выпраменьваннем ў тую ноч смерці. - сказаў ён - Тых, хто пакінуў свае дамы з-за катастрофы”. Ён адзначыў, што “у Чарнобылі адбылася не толькі чалавечая трагедыя, але і ўрок аб важнасці прафілактыкі, празрыстасці і належнага кантролю”.

Паводле палітыка, “адказам на чарнобыльскую трагедыю стала эфектыўнае міжнароднае супрацоўніцтва. Мясцовыя і нацыянальныя ўрады пацярпелых краін, ААН, Еўрапейскі Саюз, Чырвоны Крыж і грамадзянская супольнасць, усе прынялі ўдзел у зніжэнні да мінімума ўздзеяння радыяцыі на здароўе насельніцтва”. “Мы ідзём наперад, - падкрэсліў Бузэк, - але ніколі не забудзем пра Чарнобыль”.







All the contents on this site are copyrighted ©.