2011-04-26 15:43:09

Нямецкі журналіст: Ян Павел ІІ – Папа які вызваліў Еўропу


RealAudioMP3 У Германіі ўбачыла свет кніга нямецкага журналіста Ёахіма Яўэра пад назвай „Urbi et Gorbi”, якая з'яўляецца своеасаблівым апісаннем краху камунізму і ролі хрысціян у гэтым працэсе.

Ёахіма Яўэр, які на працягу многіх гадоў быў карэспандэнтам заходненямецкага тэлебачання ў ГДР, а затым спецыяльным карэспандэнтам ва Усходняй Еўропе, аб'ездзіў краіны ўсходняга блоку, сустрэўся з многімі партыйнымі чыноўнікамі, апазіцыйнымі актывістамі і простымі грамадзянамі. На падставе гэтых размоваў ён стварыў хроніку падзення камуністычнага рэжыму. У адрозненне ад многіх гісторыкаў, якія займаюцца гэтым перыядам, асаблівая ўвага ў кнізе нададзена ролі хрысціян у аднаўленні свабоды. Іх пастава была лагічным следствам веры, якую не можна было пагадзіць з якім-небудзь прымусам.

Асаблівае месца ў кнізе прысвечана Яну Паўлу II і ролі, якую адыгралі яго пілігрымкі ў абуджэнні незалежнасці. У чэрвені 1979 г. на плошчы Перамогі ў Варшаве Папа сказаў, што без незалежнай Польшчы не будзе справядлівай Еўропы і маліўся, каб Святы Дух сышоў і змяніў твар зямлі. У Гнезне, ён казаў пра тысячу гадоў хрысціянства, маючы на ​​ўвазе камунізм, які з'яўляецца іншародным целам у польскай гісторыі.

На працягу пілігрымкі Яна Паўла II суправаджалі натоўпы людзей. Аўтар мяркуе, што "ніколі раней у гісторыі камунізму не здаралася, каб сабраліся мільёны людзей, не належачых да партыі. Мільёну не можна кантраляваць, нават з дапамогай кулямётаў. З гэтага моманту Польшча перастала быць камуністычнай краінай", - выказвае меркаванне аўтар.

Яўэр таксама апісвае, як гэта пілігрымка Папы адлюстравалася на іншых камуністычных краінах. Былы арцыбіскуп Берлінскі кардынал Георг Стэрцынскі сказаў, што хоць сотні ўсходненямецкіх католікаў, якія ў 1979 г. адправіліся на сустрэчу з Папам, не ведалі польскай мовы, вярнуўся дадому смялейшымі. У той час Ян Павел II, спасылаючыся на звыштысячагадовую гісторыю хрысціянства гэтай часткі Еўропы, назваў усе краіны, зняволеныя камунізмам. Гэтым краінам Пантыфік надаваў асаблівую ўвагу", - напісаў Яўэр.







All the contents on this site are copyrighted ©.