2011-04-26 11:54:08

Венгрыя: новая Канстытуцыя замацоўвае права на жыццё


RealAudioMP3 Прэзідэнт Венгрыі Пал Шміт падпісаў новую Канстытуцыю, у якой змяшчаюцца шматлікія апеляцыі да хрысціянства. Новы Асноўны закон замацоўвае "права на жыццё з моманту зачацця". У гэтай трактоўцы эксперты бачаць фактычную забарону на аборты.

Ініцыятарам прыняцця новай Канстытуцыі стала ўзначаленая прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам партыя "Фідэс", да якой належыць і Прэзідэнт. Апазіцыя ў асобе Сацыял-дэмакратычнай партыі Венгрыі на мінулым тыдні дэманстратыўна пакінула парламент пры зацвярджэнні новага Асноўнага закона, аднак у "Фідэс" з хрысціянскімі дэмакратамі набраліся неабходныя дзве трэці галасоў.

Новая Канстытуцыя ўступае ў сілу 1 студзеня 2012 г. Дакумент ужо выклікаў занепакоенасць ліберальных колаў Еўрасаюза, дзе, дарэчы, у гэтым паўгоддзі старшынствуе Венгрыя. Таксама ПАСЕ кіруе ў Будапешт спецыяльную камісію, якая павінна прадставіць свае высновы аб адпаведнасці новага венгерскага Асноўнага закона дэмакратычным нормам.








All the contents on this site are copyrighted ©.