2011-04-25 12:17:24

Ірак: выбух каля касцёла на Вялікдзень


RealAudioMP3 У Багдадзе ў велікодную нядзелю, 24 красавіка, чатыры чалавекі былі паранены ў выніку выбуху каля каталіцкага касцёла. Ахвяры, па словах амерыканскіх СМІ, дзве грамадзянскія асобы і два паліцэйскіх, адказных за бяспеку храма. Схаваная пры дародзе бомба ўзарвалася, калі іх патрульная машына праязджала побач, сказаў адзін з супрацоўнікаў ірацкай паліцыі.

У кастрычніку мінулага года 52 чалавекі былі забітыя ў выніку нападу на сіра-каталіцкую царкву ў цэнтры Багдада. Гэты напад стаў самым крывавым актам гвалту супраць хрысціянскай меншасці Іраку з моманту амерыканскага ўмяшальніцтва ў 2003 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.