2011-04-25 14:56:33

Святкаванне Вялікадня ў адзін дзень – тэрміновая неабходнасць


RealAudioMP3 “Святкаванне Вялікадня ў адзін дзень з’яўляецца тэрміновай неабходнасцю для краін, дзе хрысціяне складаюць меншасць і належаць да розных традыцый”, -лічыць генеральны сакратар супольнасці св. Ігідзія, гісторык Адрыяно Ракуччы.

У інтэрв’ю выданню італьянскага епіскапата “Avvenire” Ракуччы заўважыў, што “у Іраку ці Святой Зямлі магчымасць сустрэцца разам, каб святкаваць Пасху, з’яўляецца для хрысціян эфектыўным знакам, які ўмацуе іх сведчанне”. “Выкарыстанне розных календароў для вылічэння даты ўрачыстасці з’яўляецца ў другім тысячагоддзі найбольш яскравым сімвалам падзелу хрысціян”, - мяркуе прадстаўнік супольнасці св. Ігідзія.

Разважаючы аб стане экуменізму ў цяперашні час, Адрыяно Ракуччы не згаджаецца з меркаваннем, што гэты працэс перажывае крызіс. “У параўнанні з мінулымі стагодзямі за апошнія 40 гадоў былі дасягнуты значныя вынікі, - кажа гісторык - мы стаім на шляху пераадолення шматлікіх прадузятасцяў, якія фарміраваліся стагодзямі”.

На думку прадстаўніка супольнасці св. Ігідзія, “актуальнымі сёння з’яўляюцца накірункі, акрэсленыя Бэнэдыктам XVI і Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, якія адзначаюць важнасць для католікаў і праваслаўных супольнага сведчанне Евангелля і хрысціянскіх каштоўнасцяў перад абліччам сучаснага свету”.







All the contents on this site are copyrighted ©.