2011-04-25 13:02:02

Кітай: паліцыя арыштавала 36 хрысціян перад Пасхальным набажэнствам


RealAudioMP3 У Кітаі, у Велікодную нядзелю 36 хрысціян былі арыштаваны за планы правядзення Велікоднага набажэнства. Яшчэ 500 атрымалі папярэджанні. Некалькі сот супрацоўнікаў сіл бяспекі кантралявалі адну з плошчаў у Пекіне, на якой павінна было адбыцца на адкрытым паветры святкаванне Вялікадня пратэстанцкай царквой “Шоўванг”.

Забарона набажэнстваў стане адной з тэмаў чарговага раўнду штогадовых перамоў на тэму правоў чалавека паміж амерыканскімі і кітайскімі дыпламатамі. Сустрэча запланавана на гэтым тыдні ў Пекіне.

Пастар непрызнанай уладамі царквы, знаходзіцца пад хатнім арыштам. За мінулы месяц было затрымана больш за 200 яго парафіянаў. Члены супольнасці заяўляюць аб узросшай за апошнія 3 месяцы жорсткасці з боку кітайскіх уладаў у падыходзе да дысідэнтаў. Пытанні да мясцовай паліцыі аб прычынах арыштаў застаюцца без адказу.







All the contents on this site are copyrighted ©.